wd wp Пошук:

Вышэйшая школа інжынерыі і здароўя ў Варшаве

Вышэйшая школа інжынерыі і здароўя ў Варшаве (польск.: Wyższa Szkoła Inżynierii i Zdrowia w Warszawie) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.

Агульная характарыстыка

Установа была заснавана 4 лістапада 2003 года. Па атрыманні дазвола і ўнясенні ў рэестр ВНУ Польшчы яна навучае студэнтаў на ўзроўні вышэйшай адукацыі І ступені (бакалаўр) па спецыяльнасцях: прасторавая эканоміка і кіраванне. У 2007 годзе ВНУ таксама атрымала дазвол на навучанне па новым кірунку інжынерных даследаванняў — ахова навакольнага асяроддзя, а ў 2008 годзе рашэннем міністра адукацыі атрымала паўнамоцтвы весці навучанне на першай ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях інфарматыка і адміністраванне. У кастрычніку 2015 года ВНУ змяніла сваю назву на сучасную. З 1 кастрычніка 2015 года змянілася і сядзіба ўстановы. Новы ўласны будынак размешчаны на вуліцы Варшаўскай бітвы 1920 года, дом 18.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Польшчы
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·2003 год у Польшчы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2003 годзе