wd wp Пошук:

Вышэйшая школа эканомікі і культуры

Вышэйшая школа эканомікі і культуры (лат.: Ekonomikas un kultūras augstskola) — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Агульная характарыстыка

Заснавана ў 1998 годзе. У 2019 годзе, рэалізуючы стратэгічны план развіцця, вучэльня пры падтрымцы банка “Citadele” набыла будынак на вуліцы Пярнавас у Рызе. За пяць гадоў плануецца ўкласці тры мільёны еўра ў стварэнне сучаснай вучэбнай прасторы ў будынку. У ім будуць спецыялізаваныя аўдыторыі і лабараторыі, якія будуць даступныя студэнтам 24 гадзіны ў суткі.

Навучальныя праграмы бакалаўрыяту: кіраванне (на латышскай і англійскай мовах), эканоміка бізнесу, бухгалтарскі ўлік і аўдыт, дызайн інтэр’еру, кіраванне культурай, правазнаўства, інфармацыйныя тэхналогіі, дызайн і графіка камп’ютэрных гульняў. Прафесійныя праграмы вышэйшай адукацыі першага ўзроўню: маркетынг, арганізацыя мерапрыемстваў, міжнародны гандаль і лагістыка. Праграмы магістратуры: кіраванне бізнесам (на латышскай і англійскай мовах).

У рамках праграмы ERASMUS вучэльня заключыла дагаворы з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Італіі, Іспаніі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Германіі і іншых краін Еўрапейскага саюза.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1998 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Рыга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання