wd wp Пошук:

Вышэйшая школа фінансаў і кіравання ў Беластоку

Вышэйшая школа фінансаў і кіравання ў Беластоку (польск.: Wyższa Szkoła Finansów i Zarządzania w Białymstoku) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Беластоку.

Агульная характарыстыка

У 1993 годзе Усходнееўрапейски інстытут гаспадаркі ў Беластоку звярнуўся з заявай у Міністэрства адукацыі навукі Польшчы аб стварэнні Вышэйшай школы фінансаў і кіравання ў Беластоку, якая 17 жніўня 1993 года была ўнесеная ў рэестр недзяржаўных ВНУ пад нумарам 23. На першы год дзённых і завочных студый было прынята каля 800 студэнтаў. У 1993 годзе вучэльня набыла будынкі пасля ліквідаванай швейнай фабрыкі і рэканструявала іх пад кампус. У 1997 годзе былі створаны два факультэты: фінансаў і інфарматыкі, а таксама менеджменту і маркетынгу, адначасова вучэльня атрымала права на адкрыццё магістратуры па кіраванні і маркетынгу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1993 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання