Вытворчасць гародніны ў Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем гародніны ў адмысловых гаспадарках. У гэтым артыкуле разглядаецца ўся гародніна без уліку бульбы.
Больш за ўсё плошчаў занята агародніннымі культурамі ў Мінскай (15,1 тыс. га), Гомельскай і Брэсцкай (па 13,7 тыс. га) абласцях. Усяго на 2017 год у Беларусі гародніна вырошчваецца на 65,7 тыс. га[1][2].
У 2016 годзе ўсімі гаспадаркамі было сабрана 1891 тыс. т гародніны (275 тыс. т, ці 14,5 % буйнымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі, 347 тыс. т ці 18,5 % фермерскімі гаспадаркамі і 1270 тыс. т ці 67 % гаспадаркамі насельніцтва)[3].
Валавы збор гародніны ў тыс. тон[4].
Больш за ўсё гародніны было сабрана ў 2016 годзе ў Мінскай вобласці — 463,9 тыс. т. У Брэсцкай вобласці было сабрана 416,9 тыс. т, у Гомельскай — 322,7 тыс. т, у Гродзенскай — 250,9 тыс. т, у Магілёўскай — 221,8 тыс. т, у Віцебскай — 211,9 тыс. т. У Брэсцкай вобласці больш за ўсё гародніны сабралі фермерскія гаспадаркі, ва ўсіх астатніх абласцях — гаспадаркі насельніцтва[5].
Вытворчасць гародніны ў Беларусі складае каля 199 кг на душу насельніцтва[6].
Цяплічны комплекс Беларусі у асноўным прадстаўлены 21 буйной цяплічнай гаспадаркай з агульнай плошчай зашклёных зімовых цяпліц каля 250 га[7].
Валавы збор гародніны закрытага грунта ў тыс. тон[7].
Галоўнымі культурамі з’яўляюцца капуста (18 % пасяўной плошчы), морква (16 %), цыбуля (16 %), тамат (11 %), агуркі (9 %), часнок (5 %), зялёны гарох (2 %) і іншыя (23 %).
Пры гэтым асноўны аб’ём вытворчасці гародніны ў адкрытым грунце даюць морква, капуста, буракі і рэпчатая цыбуля, а ў парніковай гаспадарцы лідарамі з’яўляюцца агуркі, таматы і перац.
Валавы збор капусты ў тыс. тон[8].
Баланс попыту і прапановы на капусту ў 2017 годзе, тысяч тон[9]:
Валавы збор | Вываз | Увоз | Спажыванне | Доля ўвозу ў спажыванні |
---|---|---|---|---|
445,6 | 78,7 | 50,4 | 417,3 | 12,1 |
Валавы збор морквы ў тыс. тон[10].
Баланс попыту і прапановы на моркву ў 2017 годзе, тысяч тон[11]:
Валавы збор | Вываз | Увоз | Спажыванне | Доля ўвозу ў спажыванні |
---|---|---|---|---|
337,4 | 148,3 | 3,5 | 192,6 | 1,8 |
Валавы збор цыбулі рэпчатай у тыс. тон[12].
Баланс попыту і прапановы на цыбулю ў 2017 годзе, тысяч тон[13]:
Валавы збор | Вываз | Увоз | Спажыванне | Доля ўвозу ў спажыванні |
---|---|---|---|---|
242,5 | 11,4 | 37,7 | 268,8 | 14,0 |
Валавы збор таматаў у тыс. тон[14].
Валавы збор таматаў закрытага грунта ў тыс. тон[7].
Баланс попыту і прапановы на таматы ў 2017 годзе, тысяч тон[15]:
Валавы збор | Вываз | Увоз | Спажыванне | Доля ўвозу ў спажыванні |
---|---|---|---|---|
279,5 | 80,7 | 168,1 | 366,9 | 40,0 |
Валавы збор агуркоў у тыс. тон[16].
Валавы збор агуркоў закрытага грунта ў тыс. тон[7].
Баланс попыту і прапановы на агуркі ў 2017 годзе, тысяч тон[15]:
Валавы збор | Вываз | Увоз | Спажыванне | Доля ўвозу ў спажыванні |
---|---|---|---|---|
236,6 | 51,2 | 8,1 | 193,5 | 4,2 |
У Рэспубліцы Беларусь у дзяржаўны рэестр сартоў за перыяд з 2001 па 2015 год уключана 75 сартоў і 18 гібрыдаў 30 агароднінных культур селекцыі РУП «Інстытут агародніцтва». Аднымі з найбуйнейшых вытворцаў і рэалізатараў насення айчыннай і замежнай селекцыі з’яўляюцца РУП «Інстытут агародніцтва», РУП «Мінская АСГДС НАН Беларусі», РНДУП «Палескі інстытут раслінаводства», ААТ «Минсксортсемовощ», ДНУ «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі», УА «БДСГА». За 2006-16 гады ўключаны ў рэестр і дапушчаныя да выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 169 сартоў агароднінных культур (агурок, капуста белакачанная, лук рэпчаты, часнок азімы, морква, перац, баклажан, кабачок, гарох агароднінны, фасоля агароднінная, кукуруза цукровая і інш.), якія створаны айчыннымі навукова-даследчымі ўстановамі. З іх 106 сартоў — для вытворчасці і 63 сарты — для прысядзібнага вырошчвання[17].