wd wp Пошук:

Высокаўская папяровая фабрыка

Высокаўская папяровая фабрыка — прадпрыемства, якое дзейнічала ў Беларусі ў 18281885 гадах у в. Высокае Аршанскага павета (цяпер Аршанскі раён Віцебскай вобласці). Вырабляла пісчую і абгортачную паперу. Сыравіну (рыззё, марганец, клей, купарвасны алей, галын) атрымлівала з Масквы, Калугі, Віцебска і Магілёва. Працавала каля 270 рабочых (1847). Выпускала да 10 тыс. пудоў пісчай і да 8 тыс. пудоў абгортачнай паперы (1870).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·1828 год у Беларусі
Катэгорыя·Высокае (аграгарадок, Аршанскі раён)
Катэгорыя·Колішнія прадпрыемствы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·З’явіліся ў 1828 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Зніклі ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара