wd wp Пошук:

Высакародны алень у Беларусі

Высакародны алень у Белавежскай пушчы

Высакародны алень для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, буйны прадстаўнік беларускай фаўны капытных(руск.) бел..

Гістарычныя звесткі

Да XX стагоддзя

Паштовая марка з выявай палявання на аленя

На тэрыторыі Беларусі абарыгенны еўрапейскі алень быў шматлікім у XII-XVI стагоддзях, Вызначаўся больш буйнымі, чым цяпер, памерамі. У канцы XVIII стагоддзя падвергнуўся вынішчэнню нават у Белавежскай пушчы. У 1865 годзе ў Белавежскую пушчу з Сілезіі завезлі 5 самцоў і 13 самак аленяў. Іх змясцілі ў звярынец — у агароджаным участку лесу. У натуральных угоддзях жывёлы з’явіліся толькі ў 1890 годзе, паклаўшы пачатак вольнай папуляцыі[1]. Неаднаразовыя абвалы загарадзі давалі магчымасць аленям сыходзіць са звярынца ў пушчу. У 1894 годзе звярынцы было 300, а ў лясах пушчы каля 400 асобін. Для «асвяжэння крыві» ў пушчу неаднаразова завозіліся асобныя партыі жывёл з лепшых паляўнічых гаспадарак Еўропы. У 18911905 гадах было завезена 618 аленяў.

Першая палова XX стагоддзя

У 19051910 гадах аленяў было ўжо больш за 5000, па іншых дадзеных, каля 10000. Да таго часу алені моцна размножыліся і з’елі падрост у пушчы, знішчылі вербалоз у поймах малых рэк, што пацягнула за сабой прыкметнае абмяленне рэчак і раўчукоў, а некаторыя з іх высахлі цалкам. Прыйшлося ствараць штучныя вадапоі ў выглядзе невялікіх вадаёмаў са стаячай вадой. Вада ў іх з цягам часу псавалася, загнівала і ў выніку з-за гэтага ўспыхнула эпізаатыя, ад якой частка аленяў загінула. У 1914 годзе колькасць аленя ў пушчы дасягнула 6800 асобін[1].

У 1915 годзе Белавежскую пушу занялі немцы. Драпежніцкае вынішчэнне жывёл прывяло да катастрафічнага змяншэння іх колькасці, і ў 1921 годзе ў пушчы засталося толькі 6-8 аленяў. Пасля сыходу немцаў пакінутых аленяў ахоўвалі палякі, а месца, дзе яны жылі, абвясцілі рэзерватам. Колькасць жывёл стала прыкметна павялічвацца. За гады Другой Сусветнай вайны колькасць аленяў зноў знізілася[1].

На тэрыторыю Івянецкага і Валожынскага раёнаў (Мінскай вобласці) 6 аленяў (3 самца і 3 самкі) завезены ў 1929 годзе з Польшчы абшарнікам Тышкевічам для развядзення і будучай палявання на іх. Жывёл выпусцілі ў спецыяльна абгароджаны ўчастак лесу ў 4 км² — рэзерват. У 1934 годзе іх было ўжо 86. У гэтым жа годзе 38 аленяў са звярынца выпусцілі ў суседнія лясы. За гады Другой Сусветнай вайны лік аленяў паменшыўся і на тэрыторыі Валожынскага і Івянецкага раёнаў было ў 1946 годзе 11, у 1948 годзе — 39, а ў 1949 годзе — 54 аленя[1].

Другая палова XX стагоддзя

Паштовая марка Беларусі 1995 года.

У 1946 годзе Белавежскай пушчы на ​​тэрыторыі Беларусі ўжо налічвалася 270 жывёл. Вядомая спроба засялення высакародным аленем Налібоцкай пушчы: у 1929 годзе 6 аленяў былі выпушчаныя ў абгароджаны ўчастак лесу. Гэтыя асобіны добра прыжыліся і пачалі размнажацца, аднак у 1940-я гады ўся іх папуляцыя была знішчаная драпежнікамі і браканьерамі[1].

У 1956-68 гадах завезены 249 аленяў з Варонежскага запаведніка(руск.) бел., а ў 1968-87 гадах — 1598 асобін з Белавежскай пушчы расселены ў розныя раёны рэспублікі. У 1956—1964 гадах — у Бярэзінскі запаведнік[1].

У 1955 годзе ў Бярэзінскі запаведнік з Варонежскага завезлі 49 аленяў. Выпусцілі іх ва ўрочышчы Ніўкі[1].

Да 1995 года было створана 28 лакальных папуляцый гэтага віду, найбуйнейшымі з якіх з’яўляюцца Асіповіцкая, Пружанская, Налібоцкая, Машканская, Негарэльская[1].

У сярэдзіне 70-х гадоў у рэспубліцы налічвалася каля 3 тысяч асобін, прычым 80 % з іх знаходзіліся ў Белавежскай пушчы. Колькасць працягвала расці і ў 1985 годзе дасягнула 5,6 тысяч асобін. У другой палове 80-х гадоў колькасць аленя на тэрыторыі рэспублікі вагалася ў межах 5,2-5,6 тысяч асобін. За перыяд з 1995 па 2002 год пагалоўе высакароднага аленя ў паляўнічых гаспадарках Беларусі вырасла з 4226 да 4590 галоў. Пагалоўе аленя ў запаведніках і нацыянальных парках ацэньвалася ў 1015 галоў[1].

Колькасць аленя ў Беларусі ў 2014 годзе склала 13600 асобін (у 2003 — 4887). Від вельмі нераўнамерна размеркаваны па тэрыторыі рэспублікі. Асноўная колькасць высакароднага аленя (40 %) засяроджаная ў заходняй частцы краіны ў некалькіх лакальных папуляцыях (Белавежская-пружанская −3,5 тысяч або 29 % і Налібоцкая — 1,3-1,35 тысяч або 11 %)[1].

Сучасная папуляцыя

Самец высакароднага аленя
Саміца высакароднага аленя

Алень рэгіструецца прыкладна ў 60 % раёнаў Беларусі. Самая высокая па раёнах сярэдняя яго шчыльнасць ў Гродзенскай вобласці (1,13 асобін/1000 га лясных угоддзяў). Далей па ступені змяншэння ідуць Магілёўская (0,93), Мінская (0,73), Брэсцкая (0,64), Віцебская (0,34) вобласці. Адсутнічае на большай частцы Гомельскай вобласці[1].

Беларусь засяляе Cervus elaphus elaphus L. — сярэднееўрапейскі алень. У выніку натуральнага і штучнага рассялення ў Беларусі склалася змяшанае насельніцтва нашчадкаў белавежскіх і варонежскіх аленяў, якія адрозніваюцца не толькі паходжаннем, але і шэрагам марфалагічных прыкмет. Адсюль складанасць унутрывідавай сістэматыкі высакароднага аленя[1].

Дынаміка агульнай колькасці

Дынаміка здабычы

Утрыманне ў няволі

Высакародныя алені жывуць у Гродзенскім, Віцебскім[2] і Мінскім заапарках[3], у Магілёўскім заасадзе[4].

Біялогія

У межах Беларусі алень часцей трымаецца ў хваёвых, лісцяных і змешаных лясах з добра развітым падростам і падлескам, з пакрытымі травой палянамі, паблізу вадаёмаў, лугоў і палёў. Найбольшую ролю ў кармавым рацыёне гуляюць метлюжковыя, асабліва вясной і ў пачатку лета. Часта ядуць астравыя, бабовыя і парасонавыя. Зімой у мнагалетнікаў алені ўжываюць зялёныя прыкаранёвыя лісце і сцеблы. З драўняна-хмызняковых раслін алені ядуць дуб, ясень, клён, бук, асіну, ліпу, рабіну, вярбу, брызгліну, каліну, плюшч, амелу і інш. Ядуць лісце, пупышкі, парасткі, грызуць кару. Пры недахопе кармоў ядуць таксама парасткі і ігліцу хвоі і ядлоўца, радзей — піхты і елкі[5].

У культуры

У філатэліі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ОЛЕНЬ БЛАГОРОДНЫЙ (Cervus elaphus) (руск.)
  2. ОЛЕНЬ БЛАГОРОДНЫЙ (Cervus elaphus) (руск.)
  3. Высакародны алень Архівавана 15 чэрвеня 2016. (руск.)
  4. Олень благородный (Cervus elaphus) (руск.)
  5. Олень благородный (Cervus elaphus) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сысуны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Алені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай