wd wp Пошук:

Вым

Вым, Юлва (руск.: Вымь[1][2][3], руск.: Юлва, Эмба[2], руск.: Емва[3]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).

Даўжыня ракі 499 км. Плошча вадазбору 25 600 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 266[1] (263[3]) м³/с, аб’ём сцёку 8,301[3] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах Ціманскага кража. Працякае пераважна ў напрамку з поўначы на поўдзень. Упадае ў Вычагду за 298 км ад яе вусця, каля сяла Усць-Вым. На рацэ маюцца парогі. У ніжнім цячэнні рэчышча дзеліцца на пратокі, утвараючы астравы. Замярзае Вым у пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 172 км ад вусця[1][2].

Прытокі: Сар’ю, Вежаю, Яйю, Седзью, Кедва, Нюлач, Чысва (Чаева), Кемысь, Пейсын, Ёлва, Вець-Ю, Ёль, Чуб, Газ-Ю, Ачым, Муска і іншыя рэкі і ручаі[2].

На рацэ горад Емва.

Зноскі

  1. 1 2 3 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 102. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. 1 2 3 4 Река Вымь (Юлва, в верховье-Эмба)(руск.) (руск.)  — інфармацыя пра аб’ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
  3. 1 2 3 4 Агафонова С. А. Вымь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Басейн Паўночнай Дзвіны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Рэспублікі Комі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта