wd wp Пошук:

Вылок

Выло́к [1] (укр.: Вило́к) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Вынаградзіўскага раёна, аднайменны пункт пропуску на мяжы з Венгрыяй.

Агульная характарыстыка

Адлегласць да райцэнтра складае каля 16 км і праходзіць аўтадарогай М23 Бэрэгавэ — Сату-Марэ.

79 % насельніцтва — этнічныя венгры, 20,8 % украінцы і 0,2 % іншыя (рускія, цыганы і інш.). Таксама мела назву Уйлок. Паблізу пасёлка размешчаны пункт пропуску на мяжы з Венгрыяй. З венгерскага боку — пункт пропуску «Тысабеч», рэгіён Саболч-Сатмар-Бэрэг, аўтадарога 491 у напрамку Ньірэдзьхаза.

Сучасная ўкраінская назва пасёлка «Вылок» паходзіць ад венгерскай назвы “Тысаўйлок — «Новае паселішча на Цісе».

У цэнтры пасёлка размешчана адна з найстарэйшых пабудоў Закарпацця — Саляны дом. Як склад для солі яго аснова была ўзведзена ў 1417 г., з часам падвяргалася перабудовам. Да нядаўняга часу ў памяшканні была размешчана школа, цяпер будынак закрыты.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Закарпацкай вобласці