wd wp Пошук:

Выдранік

Выдраніквозера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 9 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Занарач.

Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка “Чарэмшыцы”. Адносіцца да Нарачанскай групы азёр [1]. З’яўляецца сточным вадаёмам.

Плошча паверхні возера - 0,07 км². Даўжыня - 400 м, найбольшая шырыня - 200 м, даўжыня берагавой лініі - 1,06 км.

Катлавіна возера прадаўгаватай формы, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Водазбор вельмі забалочаны, пакрыты лесам. Берагі нізкія, парослыя хмызняком. Асаблівасці катлавіны і дна мала даследаваныя. З паўднёва-ўсходняй частцы возера выцякае ручай.

Вада возера - гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма - дыстрофны.

Возера месціцца ў запаветнай зоне, знаходжанне чалавека ў якой забаронена (акрамя навуковых даследаванняў)[2].

Зноскі

  1. Даведнік “Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка “Нарачанскі””(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Артыкул пра Нацыянальны парк “Нарачанскі” ў газеце “Нарачанская зара”

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарачанская група азёр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Басейн Нарачы