wd wp Пошук:

Выгнанне Эліядора

«Выгнанне Эліядора» — фрэска Рафаэля, напісаная паміж 1511 і 1512 гадамі ў памяшканні Апостальскага палаца ў Ватыкане, вядомага сёння, як Станца д’Эліядора.

Карціна адлюстроўвае эпізод з Другой кнігі Макавейскай (2Мак. 3:21-28), у якім рымскі легат Эліядор прыйшоў у Іерусалімскі храм па загадзе сірыйскага цара Селеўка IV Філапатара з мэтай канфіскаваць грашовую маёмасць сірот і ўдоў, якая захоўвалася там, аднак быў выгнаны вершнікам і двума юнакамі, пасланымі Богам у адказ на маленні першасвятара Оніі.[1]

Кампазіцыя фрэскі падзелена вертыкальна на дзве паловы са святаром, які моліцца, у цэнтры. Злева на карціне намаляваны заступнік Рафаэля Юлій II, які назірае за сцэнай са свайго паланкіна сярод сірот і ўдоў, справа — Эліядор, які выганяецца вершнікам. Менора ў цэнтры фрэскі паказвае на тое, што падзеі адбываюцца ў часы Другога Храма, да нараджэння Хрыста. Архітэктура сцэны нагадвае «Афінскую школу», хоць скляпенні ў «Выгнанні Эліядора» ўпрыгожаны нашмат багацей.

Зноскі

  1. Cacciata di Eliodoro dal Tempio (італ.) . Musei Vaticani. Праверана 23 ліпеня 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны 1511 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны Рафаэля
Катэгорыя·Карціны паводле сюжэтаў Старога Запавету