wd wp Пошук:

Вульф Веньямінавіч Гінзбург

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гінзбург. Вульф Веньямінавіч Гінзбург (руск.: Вульф Вениаминович Гинзбург; 4 сакавіка 1904, Курск — 2 лютага 1969) — савецкі антраполаг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Курску. У 1926 годзе скончыў Ленінградскі медыцынскі інстытут. Працаваў ваенным урачом у кавалерыйскім палку.

З 1929 года асістэнт на кафедры нармальнай анатоміі 1-га Ленінградскага медыцынскага інстытута, у 1931 годзе аспірант у Інстытуце этнаграфіі АН СССР. У 1932—1933 гадах праводзіў антрапалагічныя даследаванні ў Таджыкістане: абследаваў жыхароў кішлакоў раёнаў Каратэгіна, Цэнтральнага і Усходняга Дарваза[1]. Кандыдат біялагічных навук з 1935 года, манаграфія — «Горныя таджыкі» (1937).

З 1938 года працаваў у антрапалагічным аддзеле Музея антрапалогіі і этнаграфіі АН СССР. Пасля ўтварэння Ленінградскага аддзялення Інстытута этнаграфіі АН СССР перайшоў у сектар антрапалогіі, дзе і працаваў да канца жыцця. З 1938 года, з невялікімі перапынкамі, чытаў курс антрапалогіі ў ЛДУ на кафедры этнаграфіі. У 1937—1959 гадах выкладаў анатомію ў Ваенна-медыцынскай акадэміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў на Волхаўскім фронце[2].

Доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Пахаваны на Багаслоўскіх могілках Санкт-Пецярбурга

Значэнне

Навуковыя працы прысвечаны метадам расавага аналізу, суадносіны расы і канстытуцыі. Адзін з заснавальнікаў этнічнай антрапалогіі ў СССР.

Вывучыў велізарны антрапалагічны матэрыял Паволжа і Падоння, у тым ліку шкілетныя рэшткі людзей ад эпохі энеаліту да сучаснасці. Разглядаў на гэтай базе этнагенез народаў Сярэдняй Азіі і прыйшоў да высновы, што шырока распаўсюджаны ў наш час антрапалагічны тып сярэднеазіяцкага міжрэчча складаўся на аснове андронаўскага і міжземнаморскага. Абгрунтаваў метыснае паходжанне паўднёвасібірскага антрапалагічнага тыпу. Шэраг прац прысвечаны антрапалагічнай характарыстыцы насельніцтва Казахстана ў бронзавым веку.

Зноскі

  1. Альпинисты Северной Столицы
  2. Из истории Кунсткамеры. 1941—1945. Раздел «Слово тем, кто воевал». Архівавана 11 снежня 2011. / Сост. В. Н. Вологдина; Отв. ред. А. С. Мыльников. — СПб.: МАЭ, 2003. — ISBN 5-88431-087-0

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Антраполагі СССР
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курску
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Музея антрапалогіі і этнаграфіі РАН
Катэгорыя·Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Антраполагі Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі