У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вулкан (значэнні).
Вулка́н (ад назвы вострава Вулкана) — геалагічная структура, якая ўзнікае пры выхадзе магмы на паверхню планеты (напрыклад, Зямлі). Усе суправаджальныя працэсы, якія ўзнікаюць пры выхадзе лавы на паверхню, называюць вулканізмам.
Вулканы на Зямлі падзяляюцца на:
Асноўныя рэгіёны вулканічнай актыўнасці — Паўднёвая Амерыка, Цэнтральная Амерыка, Ява, Меланезія, Японскія астравы, Курыльскія астравы, Камчатка, Аляска, Алеуцкія астравы, Ісландыя, Атлантычны акіян.
Астрафізікі, у гістарычным канспекце, лічаць, што вулканічная актыўнасць, выкліканая, у сваю чаргу, прыліўным уздзеяннем іншых нябесных цел, можа спрыяць з’яўленню жыцця.