wd wp Пошук:

Вукава зямля

Вукава зямля (сербск.: Вукова земља), або Вобласць Бранкавіча (сербск.: Област Бранковића) — адна з дзяржаў, якая ўзнікла пасля распаду Сербскага царства ў 1371 годзе са смерцю яго кіраўніка, цара Стэфана Ураша V. Адзіным кіраўніком дзяржавы быў Вук Бранкавіч, сын севастакратара Бранка Младанавіча.

Праз шлюб з дачкой цара Лазара Вук атрымаў пад кіраванне большую частку Косава. Пазней ім былі далучаны землі Рашкі, Палімля і Мятохіі. Найбольш важнымі і буйнымі гарадамі дзяржавы былі Прышціна, Прызран, Печ, Скоп’е, Рас і іншыя[1].

Зноскі

  1. M. Ćirković, Vuk Tošić, The Serbs,Wiley-Blackwell, 2004,p.79

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Косава і Мятохія
Катэгорыя·Зніклі ў 1412 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1371 годзе
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Сербіі