wd wp Пошук:

Бранка Младанавіч

Бранка Младанавіч (сербск.: Бранко Младеновић, балг.: Бранко Младенович; пам. да сакавіка 1365) — сербскі феадал і севастакратар, васал цара Сербіі Стэфана Ураша Душана (13311355).

Біяграфія

Сваяк сербскай каралеўскай дынастыі Няманічаў. Яго бацькам быў Младан, які згадваецца з тытуламі прэфекта і герцага ў часы кіравання каралёў Стэфана Мілуціна (1282—1321) і Стэфана Дзечанскага (1321—1331). У 1323 годзе Младан быў вядомы як намеснік Трэбінэ і Драчэвіцы. Лічыцца, што яго сям’я паходзіць з Захум’я.

Сербскі кароль Стэфан Ураш IV Душан прызначыў Бранку Младанавіча намеснікам вобласці Охрыд і дараваў яму ганаровы тытул севастакратара. Пасля смерці ў 1355 годзе Стэфана Душана Бранка Младанавіч падтрымаў яго сына і спадчынніка Стэфана Ураша V (1355—1371).

Бранка Младанавіч з’яўляецца родапачынальнікам сербскай дынастыі Бранкавічаў. Яго сястра Раціслава стала жонкай буйнога сербскага магната Алтамана Войнавіча (пам. 1359).

Сям’я і дзеці

Імя і паходжанне жонкі невядомыя.

Дзеці:

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бранкавічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1365 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дынастыя Бранкавічаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Гісторыя Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі