wd wp Пошук:

Вузкінь

Вузкі́ньвозера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 12,5 км на поўдзень ад горада Жыткавічы, за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Боркі, на левабярэжнай пойме ракі Прыпяць.

Возера старычнае. Плошча паверхні 0,13 км². Даўжыня 2,23 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня берагавой лініі 4,85 км. Аб’ём вады 0,19 млн м³.

Схілы катлавіны вышынёй 1,5—2 м, пад лугам. Берагі нізкія, затарфаваныя.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гомельскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Жыткавіцкага раёна