wd wp Пошук:

Вольга Нарушэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нарушэвіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Воўк-Левановіч. Вольга Нарушэвіч (дзявочае Воўк-Левановіч; нарадзілася ў 1924, м. Мядзведзічы, цяпер Ляхавіцкі раён — ?, Сідней, Аўстралія) — актыўная дзеячка беларускага руху ў Аўстраліі.

Біяграфія

З роду Воўк-Левановічаў, сястра Аўгінні Каранеўскай.

Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, Баранавіцкай медыцынскай школе, на эміграцыі вывучала фармацэўтыку ў Лювенскім універсітэце (Бельгія). У 1952 годзе следам за бацькамі пераехала ў Аўстралію. У Сіднеі пабралася шлюбам з інжынерам Станіславам Нарушэвічам. Нарадзіла сына. Разам з мужам далучылася да беларускай грамады Сіднея. Сяброўка Беларускага культурна-грамадскага клуба. Дапамагала ў падрыхтоўцы нацыянальных выставак. Доўгачасовы ахвярадаўца на беларускія эміграцыйныя выданні і розныя грамадскія ініцыятывы.

Крыніца

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Сіднеі