wd wp Пошук:

Вольга Калацкая

Вольга Калацкая (нар. 1971) — беларуская перакладчыца, педагог.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Мінскі інстытут замежных моў. У 1993—2001 гг. выкладала англійскую мову і пераклад у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. У 1999—2008 гг. выкладала мастацкі пераклад на аддзяленні філасофіі і літаратуры Беларускага Калегіюма.

Перакладала творы Вірджыніі Вульф, Тэнесі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, Маргарэт Этвуд. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Крыніца», «Дзеяслоў» і «ARCHE».

Супольна з Ілонай Урбановіч і Змітром Саўкам пераклала «Гладыятара», мультфільмы «Шрэк», «Шрэк-2» і інш. У 2010—2015 гг. перакладала фільмы для тэлеканала «Белсат», у тым ліку «Гіцляў», «Ідэальнага мужа», «Сямейку Смітаў», «Медсястру Бэці[ru]», «Рычарда ІІІ».

У час пратэстаў у Беларусі ў студзені 2021 года яе затрымалі ў межах 342 арт. Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»)[1].

Зноскі

  1. baj.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе