wd wp Пошук:

Вольга Вітальеўна Алейнікава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алейнікава. Вольга Вітальеўна Алейнікава (нар. 10 лістапада 1951, Ленінград) — беларускі педыятр-анкагематолаг, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2003), выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2014).

Біяграфія

Нарадзілася 10 лістапада 1951 года ў Ленінградзе ў сям’і служачых. У 1969 годзе скончыла сярэднюю школу № 64 г. Мінска. У 1975 годзе скончыла педыятрычны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, у 1976 годзе — інтэрнатуру па спецыяльнасці педыятрыя. У 1976—1996 гадах працавала ў 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска педыятрам, з 1978 года — педыятрам-гематолагам, з лістапада 1986 года — загадчыцай дзіцячага гематалагічнага аддзялення, з 1992 года — намеснікам галоўнага ўрача па дзіцячай анкагематалогіі.

З 2 чэрвеня 1996 года па 1 ліпеня 2019 года[1] — дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі». У цяперашні час - галоўны навуковы супрацоўнік дадзенага Цэнтра [2].

У 1998 годзе ёй прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя па спецыяльнасці ўрач-педыятр, а ў 2001 годзе — вышэйшая катэгорыя па арганізацыі аховы здароўя.

Навуковая дзейнасць

У 1989 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Гарманальны статус, утрыманне калію ў міелакарыяцытах у дзяцей з вострым лімфабласным лейкозам», у снежні 1999 года — доктарскую дысертацыю на тэму «Новыя тэхналогіі ў лячэнні вострых лейкозаў у дзяцей» (у НДІ дзіцячай гематалогіі МЗ РФ, Масква). Доктарская дысертацыя з’явілася вынікам шматгадовай працы па ўкараненні новых высокаэфектыўных тэхналогій дыягностыкі і лячэння анкагематалагічных захворванняў у дзяцей у Беларусі, мела шырокі міжнародны рэзананс і паслужыла асновай для стварэння сучасных пратаколаў лячэння, у тым ліку і сумесна з НДІ дзіцячай гематалогіі Міністэрства аховы здароўя Расійская Федэрацыі і Усерасійскага анкалагічнага навуковага цэнтра РАМН.

У 2004—2011 гадах — старшыня вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2003 годзе прысвоена навуковае званне прафесар па спецыяльнасці  «клінічная медыцына». З 2006 года — член экспертнага савета ВАК па спецыяльнасці «анкалогія (медыцынскія навукі)». У 2009 годзе выбрана членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].

З’яўляецца членам навуковых таварыстваў:

  1. Міжнароднае таварыства дзіцячых анколагаў (SIOP),
  2. Еўрапейскае грамадства дзіцячых гематолагаў і імунолагаў (ESPHI),
  3. Еўрапейскае грамадства трансплантолагаў касцявога мозгу (EBMT).

З’яўляецца членам рэдкалегіі часопісаў:

  1. «Cellular Therapy and Transplantation» (CTT) (Расія-Германія),
  2. «Пытанні гематалогіі / анкалогіі і імуналогіі ў педыятрыі» (Расія),
  3. «Анкагематалогія» (Масква),
  4. «Дзіцячая анкалогія» (Расійская АМН),
  5. «Анкалагічны часопіс» (Беларусь),
  6. «Весці Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі»,
  7. «Педыятрыя і дзіцячая хірургія» (Казахстан).
  8. «Онкопедиатрия» (Расія)
  9. «Гематалогія і трансфузіялогія. Усходняя Еўропа» (галоўны рэдактар, Беларусь-Украіна-Расія).

Найбольш значныя вынікі дзейнасці: стварэнне беларускай школы дзіцячай анкалогіі/гематалогіі; стварэнне сістэмы папуляцыйнай рэгістрацыі дзіцячага рака, інтэграванай у міжнародную сетку; арганізацыя высокаэфектыўнай службы дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, якая дазволіла дасягнуць вынікаў сусветнага ўзроўню ў лячэнні злаякасных новаўтварэнняў у дзяцей.

Падрыхтавала 12 кандыдатаў медыцынскіх навук і 3 доктара медыцынскіх навук, апублікавана больш за 500 друкаваных работ, у тым ліку 6 манаграфій, атрымана 6 патэнтаў.

Педагагічная дзейнасць

У 2002 годзе абрана прафесарам кафедры клінічнай гематалогіі і трансфузіялогіі па курсе дзіцячай гематалогіі БелМАПА. З 2005 па 2011 — загадчык кафедры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі БелМАПА.[4]

Узнагароды і дасягненні

У 2008 годзе калектыву Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, узначаленаму В.В. Алейнікавай, была прысуджана прэмія «За духоўнае адраджэнне» за актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне.

Зноскі

  1. Архівавана 17 лістапада 2021.
  2. Администрация Центра
  3. Члены-карэспандэнты НАН Беларусі
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 года № 260 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  5. Указ Президента Республики Беларусь 18 января 2021 г. № 18 «О присуждении Государственных премий Республики Беларусь 2020 года»(нявызн.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Жанчыны-вучоныя
Катэгорыя·Анколагі СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Анколагі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Педыятры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Педыятры СССР