wd wp Пошук:

Вольга Аляксандраўна Седакова

Вольга Аляксандраўна Седакова (руск.: Ольга Александровна Седакова; 26 снежня 1949, Масква) — руская паэтка, празаік, перакладчыца, філолаг і этнограф.

Біяграфія

Нарадзілася 26 снежня 1947 года ў Маскве ў сям’і ваеннага інжынера. У 1973 годзе скончыла славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, ў 1983 годзе — аспірантуру Інстытута славяназнаўства і балканістыкі АН СССР. Абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Абрадавая тэрміналогія і структура абрадавага тэкста (пахавальны абрад ўсходніх і паўднёвых славян)». З 1991 года — супрацоўнік Інстытута сусветнай культуры (філасофскі факультэт МДУ)[3].

Удзельнічала ў міжнародных канферэнцыях у Расіі і за мяжой, выступала з лекцыямі ва ўніверсітэтах Еўропы і ЗША, удзельнічала ў міжнародных паэтычных фестывалях у Італіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, ФРГ.

З 1996 года з’яўляецца членам папячыцельскага савета Свята-Філарэтаўскага праваслаўна-хрысціянскага інстытута.

У сакавіку 2014 года разам з шэрагам іншых дзеячаў навукі і культуры выказала сваю нязгоду з палітыкай расійскай улады ў Крыме[4].

Сястра — лінгвіст І. А. Седакова (нар. 1955).

Творчасць

У школьныя гады наведвала літаратурную студыю пры Палацы піянераў. У 1962—1967 гадах яе вершы і паэмы друкаваліся ў газетах «Пионерская правда», «Комсомольская правда», «Московский комсомолец», часопісе «Вожатый», зборніку «Гадзіна паэзіі» (М., 1965). Пасля гэтага да 1989 года ў СССР як паэт практычна не друкавалася, першая кніга вершаў выйшла ў Парыжы ў 1986 годзе.

Злучае разнастайныя традыцыі ад славянскіх абрадавых песень да еўрапейскага неакласіцызму XX ст. Лірыка паэтычных цыклаў «Дзікая шыпшына» (1978), «Старыя песні» (1980—1981), «Кітайскае падарожжа» (1986) адзначана сталым духоўным пошукам, заўсёднай адкрытасцю новаму, ніколі не адварочваецца ад жыцця, якой бы цяжкай і непрывабнай вонкава яно ні было. Найбольш поўныя выданні напісанага Седаковай — двухтомнік «Вершы. Проза» (Масква, 2001) і 4-томнік «Вершы. Пераклады. Poetica. Moralia» (Універсітэт Дзмітрыя Пажарскага, Масква, 2010).

Друкавала пераклады з еўрапейскай літаратуры, філасофіі, тэалогіі (Францыск Асізскі, Дантэ, П’ер дэ Ронсар, Джон Дон, Стэфан Малармэ, Эмілі Дзікінсан, Райнэр Марыя Рыльке, Марцін Хайдэгер, Поль Кладэля, Паўль Цэлан, Томас Стернз Эліёт, Эзра Паўнд, Філіп Жакоте), артыкулы пра творчасць Аляксандра Пушкіна, Мікалая Някрасава, паэтыку Веліміра Хлебнікава, Барыса Пастэрнака, Ганны Ахматавай, Восіпа Мандэльштама, Марыны Цвятаевай, Паўля Цэлана і іншых, мемуарныя нататкі пра Венедыкта Ярафеева, Леаніда Губанава, Віктара Крывуліна, Іосіфа Бродскага, Сяргея Авярынцава, Уладзіміра Бібіхінп, Міхаілп Гаспарава, Генадзя Айгу.

Лірыка і эсэ перакладзеныя на большасць еўрапейскіх моў, на іўрыт і кітайскую мову.

На тэксты Седаковай пісалі музыку Аляксандр Вусцін, Пётр Старчык, Валянцін Сільвестраў, Вікторыя Палявая, Віктар Капыцько, Таццяна Алёшына і іншыя.

Шмат часу праводзіць на дачы ў Азараўцы, дзе напісала большасць сваіх тэкстаў і вершаў[5].

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. OCLC. Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
  2. Olga Alexandrowna Sedakowa // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ольга Седакова. Поэт, переводчик
  4. Обращение инициативной группы по проведению Конгресса интеллигенции «Против войны, против самоизоляции России, против реставрации тоталитаризма» и письмо деятелей культуры в поддержку позиции Владимира Путина по Украине и Крыму
  5. Дача Ольги Седаковой. Утренний рассвет во сто крат сильнее любого кино

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Славісты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Славісты Расіі
Катэгорыя·Паэты Расіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Філолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня