wd wp Пошук:

Вольга Аляксандраўна Кавалькова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалькова. Вольга Аляксандраўна Кавалькова (нар. 26 студзеня 1984, Мінск) — беларуская грамадска-палітычная дзяячка.

Біяграфія

Скончыла Акадэмію МУС Беларусі ў 2006 годзе па спецыяльнасці «юрыст». Атрымала спецыяльнасць «бухгалтар» у Рэспубліканскім інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (2005 год) і спецыяльнасць «палітолаг» ва Усходнееўрапейскай школе палітычных даследаванняў.

Працавала з 2004 па 2008 год у раённых адміністрацыях Мінска, пасля юрыстам, старшынёй і галоўным бугалтарам у жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператывах, у 2011—2014 гадах — лектарам у Інстытуце павышэння кваліфікацыі.

З 2011 года член партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Сустаршыня БХД.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года — давераная асоба Святланы Ціханоўскай. 18 жніўня У складзе Каардынацыйнай рады. 19 жніўня абрана ў Прэзідыум Рады.

24 жніўня ля прахадной МТЗ затрымалі сябраў Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага. Увечары стала вядома, што Кавалькова знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна[1]

Зноскі

  1. Кавалькову перавялі ў ізалятар на Акрэсціна, Наша Ніва, 24-08-2020

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Сахарава
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Народнае антыкрызіснае ўпраўленне