wd wp Пошук:

Воласна

Во́ласнавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 13 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель.

Плошча паверхні возера 0,25 км². Даўжыня 1,14 км, найбольшая шырыня 0,46 км, даўжыня берагавой лініі 3,33 км. Найбольшая глыбіня возера каля 9 м, сярэдняя 4,6 м. Аб’ём вады ў возеры 1,14 млн. м³. Плошча вадазбору 4,35 км².

Катлавіна Воласна тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі абрывістыя, вышынёй 0,3—0,4 м, пясчаныя. У паўднёва-заходняй і паўночна-усходняй частках трапляюцца ўчасткі сплавіны. Зона мелкаводдзя выслана пяском і займае каля 28 % плошчы возера.

Возера Воласна эўтрофнае і слабапраточнае. Злучана ручаямі з азёрамі Мухна і Некалач. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 1,6 м. Надводная прыбярэжная расліннасць утварае палосу шырынёй 2—10 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта