wd wp Пошук:

Войцех Нарбут

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нарбут. Войцех Нарбут (польск.: Wojciech Narbutt; 17621837) — пісьменнік, каралеўскі шамбялян, пасол Чатырохгадовага Сойма.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Нарадзіўся ў радавым маёнтку Сукурча ў Лідскім павеце. Бацькі — Тадэвуш, лідскі падкаморы, і Кацярына з Вяжэвічаў.

Вучыўся ў калегіуме піяраў у Вільні, пасля, з 1774 да 1776 г. — у Collegium Nobilium у Варшаве.

1775 г. — заўважаны Адамам Чартарыйскім становіцца пісарам, а пасля шамбялянам караля.

17881792 — быў паслом Чатырохгадовага Сойма ад Лідскага павета. Уваходзіў у склад дэпутацыяў па праверцы Вайсковага Дэпартамента Пастаяннай Рады. Быў прыхільнікам Канстытуцыі 3 мая. Быў сябрам Згуртавання сяброў урадавай канстытуцыі.

1794 г. — прыняў удзел у паўстанні. Атрымаў патэнт паручніка войскаў Рэчы Паспалітай.

З 1801 г. стаў настаўнікам Дамініка Радзівіла.

Далейшы лёс малавядомы. Займаўся гаспадаркай у радавым маёнтку. У 18091812 гг. быў маршалкам Лідскага павета.

Сям’я

Быў жанаты з Ганнай з Эйсмантаў. Меў 2 дачок.

Зноскі

  1. Wojciech Narbutt
  2. 1 2 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/wojciech-narbutt-h-traby
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага піярскага Collegium Nobilium
Катэгорыя·Памерлі ў 1837 годзе
Катэгорыя·Нарбуты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1762 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі лідскія
Катэгорыя·Памерлі ў Лідскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага піярскага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім раёне
Катэгорыя·Нарбуты
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года