wd wp Пошук:

Вожага

Вожага (руск.: Во́жега) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Важагодскага раёна Валагодскай вобласці Расіі. Размешчаны каля ракі Вожага (упадае ў возера Вожэ). Чыгуначная станцыя за 140 км на поўнач ад абласнога цэнтра — Волагды, з якой пасёлак таксама звязвае аўтадарога.

Дата ўтварэння пасёлка — 1895 год; яго з’яўленне звязваюць з будаўніцтвам чыгункі Волагда — Архангельск, якое пачалося ў 1894 годзе.

У 1929 годзе Вожага стала цэнтрам Важагодскага раёна ў Валагодскай акрузе Паўночнага края. Статус пасёлка гарадскога тыпу прысвоены Вожазе пастановай Прэзідыума УЦВК ад 10 снежня 1932 года.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных