wd wp Пошук:

Вечарніцы і Апантаны

«Вечарніцы і Апантаны» — другі зборнік паэзіі В. Дуніна-Марцінкевіча, выдадзены ў Мінску ў 1855 годзе. У яго ўвайшлі вершаваная аповесць «Вечарніцы» (1855 г.), якая складаецца з дзвюх частак: Вечарніца 1 «Дурны Зміцер, хоць хітры» (у першавыданні гэтага загалоўка няма) і Вечарніца 2 «Стаўроўскія дзяды» на беларускай мове і меладрама ў пяці карцінах «Апантаны» (1855 г.) на польскай мове.

Крыніцай для вершаванай аповесці «Вечарніцы» паслужыў беларускі фальклор. Расказваецца пра тое, што ў хаце старога дзеда Ананія любяць збірацца на вячоркі («вечарніцы») моладзь і сталыя людзі, каб паслухаць казкі гаспадара. Сюжэты цесна пераплецены з народнымі казкамі, анекдотамі, паданнямі. Падзеі ў Вечарніцы 1 адбываюцца ў Мінску і яго блізкім наваколлі, Вечарніца 2 пераносіць чытача ў далёкае мінулае, калі ў Лагойску, паводле падання, княжыў добры князь Грамабой.

У меладраме «Апантаны» аўтар высмейвае графаманства, бяздушнасць і фарысейства, няшчырасць у каханні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кнігі 1855 года
Катэгорыя·Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зборнікі
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта