wd wp Пошук:

Вецярэвіцкі сельсавет

Вецярэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Вецярэвічы 2.

Утвораны 4 студзеня 1964 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Селецкага і Слабадскога сельсаветаў. 29 лютага 1968 года з часткі сельсавета зноў утвораны Селецкі сельсавет. 15 чэрвеня 1972 года скасавана вёска Варонічы[1]. 29 чэрвеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Селецкага сельсавета (22 населеныя пункты: Борцы, Бярэзнікі, Выемка, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Медзенае, Міжылішча, Мірная, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Рудзіца, Селецк, Селішча і Ямнае)[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шацкага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета станам на 1999 год складала 846 чалавек, паводле перапісу 2009 года — 954 чалавекі[4], з іх 95,5 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,5 % — палякі, 0,5 % — украінцы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 31 населены пункт: Антанова, Борцы, Бярэзнікі, Вецярэвічы, Вецярэвічы 2, Выемка, Вяркалы, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Лучкі, Медзенае, Міжылішча, Мірная, Міхалова, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Пратасаўшчына, Пруцк, Рудзіца, Селецк, Селішча, Слабада і Ямнае.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 чэрвеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района Архівавана 22 кастрычніка 2020.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе