wd wp Пошук:

Ветраны млын з Даматканавічаў

Ветраны млын канца ХІХ стагоддзя з в. Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо (Мінскі раён)[1], дзе прадстаўлены ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Гісторыя

Па звестках мясцовых жыхароў, млын пабудаваны ў пачатку 1880-х гг. у в. Сынгалы (недалёка ад Снова) эканомам мясцовага памешчыка. Прастаяў там 25 гадоў. Затым млын перавезлі ў в. Каменку, у 1937 г. — у Даматканавічы. Дзейнічаў да 1960-х гг[1].

У 1957 г. былі заменены і ўкарочаны падэшвы, у выніку зменшылася плошча апоры і млын у 1970-я гг. перакуліла ветрам. Быў адрамантаваны, заменены пашкоджаныя дэталі. Апошні ўладальнік Іван Міхайлавіч Міхлай[1].

Архітэктура

Махі

Вышыня помніка каля 12 м. Млын уяўляе сабой тыповую канструкцыю-казлоўку. Асновай служыць парная крыжавіна (козлы), у якой замацаваны нясучы слуп, зафіксаваны ў вертыкальным становішчы магутнымі падкосамі. Сцены ашаляваныя, дах мае кроквенную канструкцыю, накрыты дранкай[1].

Млын мае тры ўзроўні. На першым (не бачным для вачэй) — восевы слуп на падмурку, на другім, які мае два аконныя праёмы[1] — «скрыня» для мукі. На трэцім узроўні знаходзіцца галоўны механізм[2]

Аснову механізма складае гарызантальны вал з прымацаваным да яго зубчатым колам і пастаў (камень) для памолу зерня[2]. Вал прыводзіцца ў рух дзвюма ўзаемна-перпендыкулярнымі парамі крылаў. Хуткасць вярчэння рэгулюецца тармазной сістэмай[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. 1 2 ВЕТРАНЫ МЛЫН 80-Я ГАДЫ XIX СТАГОДДЗЯ З ВЁСКІ ДАМАТКАНАВІЧЫ КЛЕЦКАГА РАЁНА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі беларускага народнага дойлідства
Катэгорыя·Даматканавічы
Катэгорыя·Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі
Катэгорыя·Сынгалы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·З’явіліся ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·Ветраныя млыны Беларусі
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Катэгорыя·Славутасці Клецкага раёна