wd wp Пошук:

Верхняя Сілезія

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Верхняя Сілезія (правінцыя).

Герб Верхняй Сілезіі,
Хуга Герхард Штрэль (1851—1919)

Верхняя Сілезія (чэшск.: Horní Slezsko, ням.: Oberschlesien, польск.: Górny Śląsk, сіл.: Gōrny Ślōnsk, сіл.-ням. Oberschläsing) — гістарычны і геаграфічны рэгіён на паўднёвым усходзе Сілезіі. Пачынаючы з IX стагоддзя тэрыторыя Верхняй Сілезіі па чарзе ўваходзіла ў склад Вялікай Маравіі, герцагства Багемія, Пястаўскай Польшчы[en], ізноў у склад земляў багемскай кароны і Свяшчэннай Рымскай імперыі, а з 1526 года — у склад Габсбургскай манархіі. У 1742 годзе большая частка Верхняй Сілезіі была анексавана Каралеўствам Прусія, а ў 1871 годзе яна ўвайшла ў склад Германскай імперыі. З 1945 года — у складзе Польскай Народнай Рэспублікі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Польшчы
Катэгорыя·Верхняя Сілезія