У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляшук. Вера Якаўлеўна Ляшук (1 лістапада 1933, в. Марозавічы, Брэсцкі раён) — беларускі літаратуразнавец. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1995). Кандыдат філалагічных навук (1987). Прафесар (1991). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1987).
Скончыла Брэсцкі педагагічны інстытут (1959). 3 1963 года — у Брэсцкім універсітэце (у 1980—85 гадах — дэкан філалагічнага факультэта).
Друкуецца з 1957 года. Асноўныя тэмы яе даследаванняў беларуская літаратура, літаратурнае краязнаўства, методыка выкладання беларускай і рускай літаратур і моў у школе, праблемы педагогікі вышэйшай школы. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і манаграфій, адзін са складальнікаў падручнікаў-хрэстаматый для школ, зборніка «Паўлюк Багрым» (1994) і інш.