wd wp Пошук:

Верамейскі сельсавет

Вераме́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Верамейкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Верамейскі (Верамееўскі) сельсавет у складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 5 снежня 1931 года ў Чавускім раёне, з 20 студзеня 1932 года ў Чэрыкаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменкаўскага сельсавета[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лабанаўскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Чавускага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Крычаўскага раёна. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета ўтвораны зноў Лабанаўскі сельсавет (26 населеных пунктаў: Акцябр, Вазраждзенне, Васькоўка, Востраў, Гіжня, Грамабой, Гром, Доўгая, Дубраўка, Жытнёў, Зара, Зялёны Дуб, Каменка, Клін, Лабанаўка, Лобча, Малінкі, Навіна, Падбудкі, Падлом’е, Рассвет, Рынкоўка, Светлы, Слава, Шчацінка і Ялоўка)[3]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Чэрыкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Верамейскага сельсавета 21 населены пункт[4]. 21 лістапада 1989 года ў склад сельсавета з Сормаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Анюціна, Вудага, Загурковішча і пасёлак Карма)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1819 чалавек[6], з іх 94,0 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,8 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 188. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чавускага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крычаўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Верамейскі сельсавет