Веніямін Аляксандравіч Каверын (руск.: Вениами́н Алекса́ндрович Каве́рин; сапраўднае прозвішча Зільбер; 6 (19) красавіка 1902, Пскоў — 2 мая 1989, Масква) — савецкі пісьменнік, драматург і сцэнарыст. Член літаратурнай групы «Серапіёнавы браты».
Найбольш вядомы твор — прыгодніцкі раман «Два капітаны». Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені.