wd wp Пошук:

Венсан Арыёль

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Венсан Арыёль (фр.: Vincent Auriol; 27 жніўня 1884, Рэвель — 1 студзеня 1966, Парыж) — прэзідэнт Францыі (Чацвёртая рэспубліка, 1947—1954), першы пасля Другой сусветнай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў дэпартаменце Верхняя Гарона, сын мясніка; атрымаў юрыдычную адукацыю. Да вайны актыўны дзеяч сацыялістычнай партыі, быў мэрам Тулузы (абраны ў 31 год), затым міністрам у двух сацыялістычных ўрадах Леона Блюма. У 1942—1943 Арыёль ўдзельнічаў у дзейнасці падполля французскага Супраціву ў акупаванай Францыі, затым збег у Лондан і паступіў ва ўрад генерала дэ Голя. Пасля вызвалення Францыі дзяржаўны міністр часовага ўрада; ў 1946 прадстаўнік Францыі ў Савеце Бяспекі ААН.

Прэзідэнт Чацвёртай рэспублікі

Пасля абвяшчэння Чацвёртай рэспублікі ў студзеня 1947 года абраны яе прэзідэнтам, займаў пасаду адзін сямігадовы тэрмін. Праўленне Арыёля было вельмі цяжкім, краіну скалыналі бесперапынныя страйкі і масавыя беспарадкі працоўных, каланіяльная Французская імперыя распадалася; метраполія вяла войны з паўстанцамі адначасова ў Індакітаі, на Мадагаскары і ў Паўночнай Афрыцы. Перад сканчэннем тэрміну Арыёль заявіў, што ні ў якім разе не будзе балатавацца на наступны: «Гэтая праца амаль звяла мяне ў магілу: мяне будзілі ў любы час ночы, каб прымаць адстаўкі прэм’ер-міністраў» Сапраўды, 7 гадоў яго праўлення змянілася 18 «прывідных урадаў».

Пасля прэзідэнцтва

Пакінуўшы Елісейскі палац, Арыёль заняўся палітычнай публіцыстыкай. У 1958 годзе ён як экс-прэзідэнт увайшоў у Канстытуцыйны савет Францыі. Гэта адбылося пры заснаванні Пятай рэспублікі, праекта канстытуцыі якой ён рэзка пярэчыў, лічачы, што ўлада прэзідэнта павінна застацца такой жа слабай і цырыманіяльнай, якой была пры Трэцяй і Чацвёртай рэспубліках. У 1960 годзе ён сышоў у адстаўку з Савета, пратэстуючы супраць аўтарытарнай палітыкі прэзідэнта дэ Голя. За год да смерці Арыёль паспеў блаславіць сацыяліста Франсуа Мітэрана балатавацца ў прэзідэнты.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Vincent, Jules Auriol // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Ориоль Венсан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Францыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нішан-эль-Ануар
Катэгорыя·Пахаваныя ў Францыі
Катэгорыя·Верхняя Гарона
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім медалём Супраціўлення
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Верхняя Гарона
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Прэзідэнты Францыі
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Прэзідэнты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Асобы