wd wp Пошук:

Велікаусцюжскі раён

Велікау́сцюжскі раён (руск.: Великоустюгский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Вялікі Усцюг, які размешчаны за 450 км ад Волагды.

Геаграфія

Велікаусцюжскі раён мяжуе з Нюксенскім і Кічменгска-Гарадзецкім раёнамі, а таксама з Архангельскай і Кіраўскай абласцямі. Плошча раёна складае 7 720 км².

Гісторыя

Вялікі Усцюг заснаваны ў 1147 годзе выхадцамі з Растова-Суздальскага княства ў месцы зліцця рэк Сухона і Юг. У XVI стагоддзі Усцюг, размешчаны на скрыжаванні сухаземных дарог, якія ідуць на Урал і ў Сібір, з рачнымі, якія вялі ў Еўропу праз Дзвіну і Белае мора стаў важным гандлёвым вузлом. У час росквіту заможныя ўсцюжскія купцы ўзводзілі і ўпрыгожвалі шматлікія цэрквы, будавалі каменныя дамы. Велікаусцюжскі раён быў утвораны 19 чэрвеня 1924 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 54 616 чалавек. Дзякуючы гэтаму раён з’яўляецца самым населеным у вобласці.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці