wd wp Пошук:

Велка-Снежна пячора

Велка-Снежна пячора або Вялікая Снежная пячора (польск.: Jaskinia Wielka Śnieżna) — вапняковая пячора на гары Малалончняк ў Заходніх Татрах(руск.) бел., паўднёвая Польшча. Пячора знаходзіцца ў Татранскім нацыянальным парку.

З разведанаю даўжынёй 23 753 м і глыбінёй 824 м, гэта самая доўгая і глыбокая пячора Польшчы[1].

Марфалогія

Вялікая Снежная пячора мае 5 вядомых уваходаў, якія спачатку лічыліся асобнымі пячорамі[2][3]:

Уваходы злучаны складанай сістэмай пітчаў(руск.) бел. і калідораў. Некаторыя з іх ўтрымліваюць падземныя ручаі, вадаспады, басейны або сіфоны. Вада з пячоры выцякае праз карставыя крыніцы, вядомыя як «Ледзяная крыніца» (польск.: Lodowe Źródło).

Даследаванні

Снежная пячора была адкрыта ў 1959 годзе спелеатурыстамі(руск.) бел. з Закапанэ. У 1960 годзе яе разведанная вышыня падзення дасягнула 545 метраў, што зрабіла яе на той момант чацвёртай у свеце па глыбіні. У наступныя гады пячора была інтэнсіўна даследавана і злучана з іншымі пячорамі. Даследаванні працягваюцца да гэтага часу, у тым ліку спробы сумясціць Вялікую Снежную з другой па велічыні пячорай Польшчы Снежна-Студня (польск.: Śnieżna Studnia).

Зноскі

  1. Jaskinie Tatr, Krakowski Klub Taternictwa Jaskiniowego Архівавана 21 лютага 2017., www.kktj.p
  2. Tatry polskie.
  3. Zofia Radwańska-Paryska, Witold Henryk Paryski: Wielka encyklopedia tatrzańska.
  4. Jaskinia Wielka Śnieżna, Polska Strona Taternictwa Jaskiniowego pod patronatem KTJ PZA, www.sktj.pl

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пячоры Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Малапольскага ваяводства