Велка-Снежна пячора або Вялікая Снежная пячора (польск.: Jaskinia Wielka Śnieżna) — вапняковая пячора на гары Малалончняк ў Заходніх Татрах(руск.) бел., паўднёвая Польшча. Пячора знаходзіцца ў Татранскім нацыянальным парку.
З разведанаю даўжынёй 23 753 м і глыбінёй 824 м, гэта самая доўгая і глыбокая пячора Польшчы[1].
Вялікая Снежная пячора мае 5 вядомых уваходаў, якія спачатку лічыліся асобнымі пячорамі[2][3]:
Уваходы злучаны складанай сістэмай пітчаў(руск.) бел. і калідораў. Некаторыя з іх ўтрымліваюць падземныя ручаі, вадаспады, басейны або сіфоны. Вада з пячоры выцякае праз карставыя крыніцы, вядомыя як «Ледзяная крыніца» (польск.: Lodowe Źródło).
Снежная пячора была адкрыта ў 1959 годзе спелеатурыстамі(руск.) бел. з Закапанэ. У 1960 годзе яе разведанная вышыня падзення дасягнула 545 метраў, што зрабіла яе на той момант чацвёртай у свеце па глыбіні. У наступныя гады пячора была інтэнсіўна даследавана і злучана з іншымі пячорамі. Даследаванні працягваюцца да гэтага часу, у тым ліку спробы сумясціць Вялікую Снежную з другой па велічыні пячорай Польшчы Снежна-Студня (польск.: Śnieżna Studnia).