wd wp Пошук:

Ведран Чорлука

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ведран Чорлука (харв.: Vedran Ćorluka; нар. 5 лютага 1986, Модран, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2006—2018). Ц цяперашні час працуе трэнерам у маскоўскім «Лакаматыве» і зборнай Харватыі.

Клубная кар’ера

Раннія гады

Ведран Чорлука ў васьмігадовым узросце ўступіў у шэрагі школы заграбскае «Дынама», дзе ў 2003 годзе атрымаў статус прафесійнага футбаліста і ўвайшоў у склад асноўнай каманды. У 2004 годзе «Дынама» аддало Чорлуку на павышэнне вопыту ў арэнду сціпламу «Інтэру» з Запрэшыча, там жа быў і яго партнёр па зборнай Лука Модрыч. За «Інтэр» ён правёў 27 матчаў і нават забіў 4 мячы, у тым сезоне «Інтэр» заваяваў срэбра ў чэмпіянаце Харватыі. Пасля такога пачатку кар’еры, ён без адмысловай працы замацаваўся ў складзе «Дынама», і ў першым жа сезоне ўзяў першае месца ў чэмпіянаце, адыграўшы 31 матч і забіўшы тры мячы. Не замарудзіў сябе чакаць і выклік у асноўную зборную краіны, дзе ён дэбютаваў летам 2006 года. У наступным сезоне 21-гадовы Ведран разам з клубам стаў чэмпіёнам Харватыі, уладальнікам кубка і суперкубка краіны, адыграўшы 30 матчаў і забіўшы 4 мячы. Пасля такіх падзей да Чорлукі пачалі прыглядацца замежныя клубы.

«Манчэстэр Сіці»

У 2007 годзе, за 11,5 млн фунтаў стэрлінгаў Ведран быў падпісаны англійскім клубам «Манчэстэр Сіці». У «Сіці» ён заваяваў адразу ж месца ў аснове, у сезоне 2007/08 ён з’яўляўся ў 38 матчах. У пачатку наступнага сезона, Ведран адыграўшы за гараджан 6 матчаў.

«Тотэнхэм Хотспур»

У 2008 годзе Чорлука быў набыты «Тотэнхэмам Хотспурам» за 12,5 млн фунтаў, дзе зноў уз’яднаўся з Модрычам. У першым сезоне за шпораў ён адгуляў 36 матчаў, і стаў фіналістам Кубка Футбольнай лігі.

«Баер»

31 студзеня 2012 года Чорлука быў аддадзены ў паўгадавую арэнду ў леверкузенскі «Баер 04»[5].

«Лакаматыў»

27 чэрвеня 2012 года Ведран падпісаў кантракт з маскоўскім «Лакаматывам» на 3 гады. Сума адчэпных першапачаткова складала 7 млн еўра, але пасля перамоў трансферны кошт Чорлукі атрымалася збіць да 5,5 млн еўра. У 2015 годзе стаў капітанам каманды.

У чэрвені 2021 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Лакаматыве» і зборнай Харватыі

Міжнародная кар’ера

Ведран дэбютаваў у зборнай Харватыі 16 жніўня 2006 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі ў італьянскім горадзе Ліворна. Футбаліст выйшаў на замену ў перапынку матча замест Антэ Серыча і дапамог харватам атрымаць перамогу з лікам 2:0.

У 2018 годзе разам са зборнай Харватыі стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету, пасля чаго заявіў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.

Дасягненні

Харватыя Дынама

Расія Лакаматыў

Зноскі

  1. Vedran Corluka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vedran Ćorluka // FBref.com
  3. Vedran Corluka // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. http://www.transfermarkt.com/vedran-corluka/profil/spieler/34393
  5. Чорлука арендован «Байером». sport-express.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Харватыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Босніі і Герцагавіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Заграб
Катэгорыя·Ігракі ФК Баер 04
Катэгорыя·Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
Катэгорыя·Футбалісты Харватыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэр Запрэшыч
Катэгорыя·Ігракі зборнай Харватыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных