wd wp Пошук:

Вачаган Унанавіч Ванцян

Вачаган Унанавіч Ванцян (14 мая 1913, с. Зак, Ахалкалакскі раён(руск.) бел., Грузія — 1 жніўня 1944, пас. Пашэле, Укмергскі раён(руск.) бел. (цяпер прыгарад Укмергэ Літвы)) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), сяржант[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1913 годзе, у Эрыванскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і селяніна.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. На фронце з чэрвеня 1941 года[1]. З мая 1942 года ў званні сяржанта ў складзе 179-й стралковай дывізіі(руск.) бел. 41-й арміі(руск.) бел. Калінінскага фронту прымае актыўны ўдзел у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі падчас правядзення Ржэўска-Сычоўскай аперацыі(руск.) бел., пасля заканчэння якой у красавіку 1943 года 179-я дывізія(руск.) бел. пад камандаваннем палкоўніка М. М. Шкурына ўвайшла ў склад 1-га стралковага корпуса(руск.) бел. (43-й арміі(руск.) бел. 3-га Беларускага фронту) і ўдзельнічала ў аперацыи Баграціён, пры правядзенні якой Вачаган Ванцян праявіў адвагу і мужнасць.

23 чэрвеня 1944 года камандзір кулямётнага разліку В. Ванцян адмеціўся падчас прарыву абароны ворага ля г. п. Шуміліна: знішчыў 3 кулямётныя кропкі, адбіў 2 контратакі праціўніка[1].

Асабліва вызначыўся сяржант пры фарсіраванні ракі Мемель (Нёман), так 1 жніўня 1944 года В. Ванцян захапіў плацдарм і ўтрымліваў яго да падыходу асноўных сіл адбіўшы адну за адной 5 атак гітлераўскіх салдат[1], якія спрабавалі вярнуць страчаныя пазіцыі[2][3], у баі за ўтрыманне гэтага плацдарма Ванцян быў цяжка паранены але не пакінуў поле бою і сцякаючы крывёю ўтрымліваў плацдарм. Падчас шостай контратакі супрацьтанкавай гранатай знішчыў танк і загінуў сам[1].

Сяржант В. Ванцян быў пахаваны ў пасёлку Пашэле, Укмергскі раён(руск.) бел. (цяпер прыгарад Укмергэ Літвы))[4]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мужнасць, адвагу праяўленыя пры фарсіраванні ракі Нёман сяржанту Ванцяну Вачагану Унанавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Вантян Вачаган Унанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 101. — 737 с.
  2. Армения-ОнЛайн
  3. 1 2 Энциклопедия фонда «ХайАзг» (руск.)
  4. ОБД Мемориал
  5. В. А Жилин Операция «Багратион». Освобождение Белоруссии

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Літве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самцхе-Джавахеці