wd wp Пошук:

Вацлаў Мікалай Радзівіл

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзівіл. Вацлаў Мікалай Радзівіл (4 ліпеня 1880, Берлін — 30 лістапада 1914, Малвішкен[ru]) — шляхціч і ваенны, капітан рэзерва 52-га драгунскага палка царскай арміі. Муж Марыі Магдалены Радзівіл.

Біяграфія

Пачатковую адукацыю атрымаў у езуітаў, пасля працягваў навуку ў Пажаскім корпусе ў Санкт-Пецярбургу. У 18-гадовым узросце пайшоў добраахвотнікам у войска Вялікабрытаніі, каб удзельнічаць у Другой англа-бурскай вайне (1899—1902). Падчас руска-японскай вайны апынуўся ў расійскім войску.

30 красавіка 1906 года ў Лондане ажаніўся з Марыяй Магдаленай Завішай у Баварскай каралеўскай капліцы(англ.) бел.[4]. Марыя Магдалена была на дзевятнаццаць гадоў старэйшая за яго[5]. Такая ўзроставая розніца ў шлюбе была непрыхільна сустрэта ў польскіх вышэйшых колах, што пазней паўплывала на канчатковы разрыў Мікалая з польскай грамадскасцю[5]. Пра Мікалая Радзівіла ўспамінаў знаёмы журналіст М. Паўлікоўскі:

Вацлаў Мікалай Радзівіл

Быў надзвычай прыгожы: ніколі ні раней ні пасля не сустракаў …мужчыны з такой дасканалай мужчынскай прыгажосцю: шырокія плечы, вузкія сцёгны, прадаўгаваты твар з арэхавымі вачамі, быццам з міндалю, і арэхавая, злёгку хвалістая бародка. Дадаць яму жабо — і быццам толькі што сышоў з партрэта шаснаццатага стагоддзя.

Арыгінальны тэкст (руск.)   

Был чрезвычайно красив: никогда ни ранее ни после не встречал …мужчины с такой доскональной мужской красотой: широкие плечи, узкие бедра, продолговатое лицо с ореховыми глазами, будто из миндаля, и ореховая, слегка волнистая бородка. Добавить ему жабо — и будто только что сошел с портрета шестнадцатого века[4].

Пабраўшыся шлюбам, разам з жонкай жыў у Кухцічах або ў Мінску. Тут Мікалай Радзівіл зацікавіўся збіраннем беларускага фальклору. З яго прапановы будавалася чыгуначная лінія ад маёнткаў Магдалены Радзівіл да станцыі Вярэйцы Лібава-Роменскай чыгункі, што ішла праз усю Беларусь і злучала яе з Балтыйскім морам з аднаго боку і з Украінай з другога. Такая ініцыятыва станоўча адбілася на эканоміцы рэгіёна[6].

У 1912—1913 гадах на Балканах, дзе ў шэрагах балгарскага войска змагаецца перш супраць туркаў, пасля супраць сербаў і грэкаў. У пачатку Першай сусветнай вайны ў жніўні 1914 года ваяваў у Германіі. Праз Францыю і Італію дабраўся дамоў і адразу далучыўся да расійскай арміі. Загінуў ва Усходняй Прусіі 17 лістапада (30 лістапада) 1914 года.

Пахаванне

Цела князя было перавезена ў Кухцічы праз Мінск, дзе на яго труне быў пакладзены вянок з надпісам: «Князю Мікалаю, сыну зямлі беларускай, беларусы». А на другой стужцы: «Лёгка зямелька табе, княжэ, ў роднай забытай старонцэ»[7]. Пра гэта напіша газета «Biełarus»:

Князь М. Радзівіл, забіты на вайне, перавезены ў радавы магільнік у Нясвіжы[а 1]. Нябошчык быў мужам вядомай у Меншчыне грамадзянскай працаўнічкі Я. А. Княгіні Магдалены Радзівіловай, каторая лічыць сябе беларускай, за што вельмі не любяць яе польскія нарадовыя дэмакраты, каторым здаецца, што нават той беларус-каталік, каторы па-польску ніводнага слова сказаць не ўмее, ёсць тыкі не беларус, а паляк, а ў галаве іх не можа памясціцца, каб шляхціц, пан, а то яшчэ й князь ды мог быць беларусам. А тымчасам ведама нам, што і нябошчык бацька княгіні Магдалены быў усёй душой беларус і не мала папрацаваў для беларускай справы, толькі ён быў адзін у полі, ды не такія былі варункі[7].

Пахаванне адбылося 26 лістапада[8] (9 снежня) 1914 года ў Кухцічах. Службу адпраўляў беларускі каталіцкі святар а. Аляксандр Астрамовіч. У надмагільнай прамове па-беларуску ён між іншым сказаў:

Князь любіў і простую беларускую мову і прычыніўся да яе пад’ёму і да адраджэння беларускага народа… Смерць князя — гэта вялікая страта для ўдавы княгіні. Гэта страта для ўсіх людзей дваровых і ўсяго беларускага народа. У асобе нябошчыка князя беларусы трацяць шчырага абаронцу справы іх адраджэння, трацяць яго ў тым часе, калі займаецца зара новага лепшага жыцця, калі заглядае сонца і ў наша ваконца[9].

На труну князя беларуская пісьменніца Алаіза Пашкевіч усклала вянок з хвойных ветак і беларускі пояс[10].

Заўвагі

  1. Як адзначае Аляксандр Надсан, тут дапушчана відавочная памылка: Мікалая Радзівіла пахавалі не ў Нясвіжы, а ў Кухцічах

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. Prince Nicholas Radziwill // The Peerage
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 Забытые меценаты. Мария Магдалина Радзивилл.(руск.)  (недаступная спасылка). Radziwill.by. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2013. Праверана 20 красавіка 2020.
  5. 1 2 Аляксандр Надсан. Княгіня Радзівіл і справа адраджэння Уніі ў Беларусі. — 2-е выд.. — Мінск, 2009. — С. 7—8. — 112 с.
  6. Хурсік В. Белы лебедзь у промнях славы. Магдаліна Радзівіл, Мінск, Пейто, 2001, с. 112
  7. 1 2 Biełarus, No. 49, Vilnia, 4.12.1914. s. 6.
  8. Аляксандр Надсан. Княгіня Радзівіл і справа адраджэння Уніі ў Беларусі. — 2-е выд.. — Мінск, 2009. — С. 10. — 112 с.
  9. Biełarus, No. 52, Vilnia, 24.12.1914. s. 1.
  10. Уласаў А. «Дні Жыцця», падрыхтоўка тэксту С. Александровіча, Шляхам гадоў, Мінск, Мастацкая літаратура, 1990, с. 175
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1914 годзе
Катэгорыя·Памерлі ва Усходняй Прусіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Пажаскага корпуса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Калінінградскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў Першую сусветную вайну
Катэгорыя·Радзівілы