wd wp Пошук:

Вацлаў Вондрак

Ва́цлаў Во́ндрак (чэшск.: Václav Vondrák; 22 верасня 1859, Дуб, Багемія — 13 жніўня 1925, Брно) — чэшскі філолаг. Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтва.

Біяграфія

У 18721880 гады наведваў гімназію ў Прахаціцах і Чэске-Будзеёвіцах, затым пераехаў у Вену. Вывучаў раманскую, а пасля славянскую філалогію пад кіраўніцтвам Франца Міклашыча ў Венскім універсітэце. У 1884 годзе атрымаў доктарскую ступень. У 18811891 гады працаваў прыватным выкладчыкам. З 1891 года — асістэнт, з 1893 года — прыват-дацэнт Венскага ўніверсітэта. У 1903 годзе атрымаў званне экстраардынарнага, а ў 1910 годзе — ардынарнага прафесара ў Венскім універсітэце. З 1919 года — прафесар універсітэта ў Брне.

Вондрак вывучаў стараславянскую мову, распрацоўваў пытанні паўднёва-славянскай палеаграфіі (вывучаў глаголіцу), займаўся параўнальным вывучэннем славянскіх моў. Аўтар прац «Параўнальная граматыка славянскіх моў» (т. 1—2, 19061908), «Утварэнне сучаснай літаратурнай чэшскай мовы» (апубл. 1926).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Вондрак Вацлав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Вондрак Вацлав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Мовазнаўцы Чэхіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Брно
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Філолагі Чэхіі
Катэгорыя·Славісты Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Брне
Катэгорыя·Асобы