wd wp Пошук:

Прахаціцы

Пра́хаціцы (чэшск.: Prachatice [ˈpraxacɪtsɛ], был. ням.: Prachatitz) — горад на поўдні Чэхіі, у 40 км на захад ад Чэске-Будзеёвіцаў. З’яўляецца муніцыпалітэтам з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйным цэнтрам раёна Прахаціцы Паўднёвачэшскага края. Насельніцтва складае 11 744 чалавекі.

Гісторыя

Паселішча на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, адным з якіх быў «Залаты шлях», па якім везлі соль з Баварыі ў Чэхію, узнікла, верагодна, у XI стагоддзі. У другой палове XIII стагоддзя Прахаціцы становіцца горадам. У XVI стагоддзі горад перажывае росквіт: будуецца ратуша, гарадскія ўмацаванні, перабудоўваецца гатычны касцёл XIV стагоддзя.

Пасля Мюнхенскай змовы 1938 года як частка Судэцкай вобласці адышоў да Трэцяга рэйха. Пасля вайны вярнуўся ў склад Чэхаславакіі. З 1981 года гістарычны цэнтр горада знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Славутасці

Старая ратуша

Насельніцтва

Да заканчэння Другой сусветнай вайны большую частку насельніцтва складалі немцы. Станам на канец 2009 года насельніцтва горада складала 11 744 чалавекі, з якіх мужчын 5 694 (48,48 %), жанчыны - 6 050 (51,52 %).

Год 1869 1880 1890 1900 1910 1921 1930
Насельніцтва 4 911 5 682 5 363 5 573 5 779 5 482 5 926
Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2009
Насельніцтва 5 130 5 381 7 100 10 354 11 805 11 843 11 744

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гарады Паўднёвачэшскага края
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных