wd wp Пошук:

Васіль Фёдаравіч Нябольсін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нябольсін. Васіль Фёдаравіч Нябольсін (у некаторых крыніцах Небальсін) (1822—1900) — расійскі інжынер, архітэктар. Сапраўдны стацкі саветнік (з 1886 года). Маскоўскі губернскі архітэктар (1860—1862)[1], гродзенскі губернскі інжынер (1873-не раней за 1898)[2].

Біяграфія

Адукацыя

Пачатковую адукацыю атрымаў у Разанскай губернскай гімназіі[1].

У 1839 годзе паступіў у Пецярбургскае вучылішча грамадзянскіх інжынераў будаўнічым вучылішчы, адкуль выпушчаны ў 1843 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын XII класа. Зацверджаны ў чыне 12-га класа 28 лістапада 1843 года[1].

Прафесійная дзейнасць

8 студзеня 1844 года быў прызначаны памочнікам архітэктара ў Дэпартамент праектаў і каштарысаў Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін[1].

10 мая 1847 года падараваны ў калежскія сакратары. 19 верасня 1849 года прызначаны выконваючым пасаду губернскага архітэктара Маскоўскай губернскай будаўнічай і дарожнай камісіі[1].

8 студзеня 1851 года падараваны ў тытулярныя саветнікі, 26 сакавіка 1855 — у калежскія асэсары. 16 мая 1855 года зацверджаны дырэктарам Маскоўскага турэмнага камітэта[1].

26 сакавіка 1856 года падараваны ў надворныя саветнікі. З 14 мая 1857 года прызначаны загадчыкам вытворчасцю работ у Мікалаеўскай Ізмайлаўскай ваеннай багадзельні(руск.) бел.[1].

23 сакавіка 1860 года зацверджаны маскоўскім губернскім архітэктарам, у гэты ж дзень падараваны ў калежскія саветнікі

22 чэрвеня 1862 года перамешчаны губернскім архітэктарам у горад Уладзімір[1]. У гэты ж дзень прызначаны дырэктарам Уладзімірскага губернскага апякунскага камітэта аб турмах. 16 сакавіка 1865 года зацверджаны губернскім архітэктарам будаўнічага аддзялення уладзімірскага губернскага праўлення.

3 сакавіка 1866 года прызначаны харкаўскім губернскім архітэктарам[1]. 23 лістапада 1867 года прызначаны дырэктарам харкаўскага губернскага апякунскага камітэта аб турмах.

З 2 снежня 1867 года па 4 красавіка 1869 года быў камандзіраваны за мяжу.

28 лютага 1873 года прызначаны выконваючым пасаду гродзенскага губернскага інжынера(руск.) бел.[1], у гэты ж дзень прызначаны членам гродзенскай губернскай царкоўна-будаўнічай прысутнасці. 22 жніўня 1873 года прызначаны дырэктарам гродзенскага губернскага апякунскага камітэта аб турмах. 25 лютага 1875 года прызначаны старшынёй асаблівай часовай камісіі садзейнічання больш хуткаму ўладкаванню вадаправода ў горадзе Гродне[1].

27 студзеня 1878 года пераведзены ў грамадзянскія інжынеры. 8 сакавіка 1878 года зацверджаны гродзенскім губернскім інжынерам.

30 жніўня 1886 года падараваны ў сапраўдныя статские саветнікі

Жалаванне атрымліваў 700 руб.; прыбаўкі — 113 руб. 77 кап.; сталовых — 700 руб. у год.

Жонка — дачка тайнага саветніка Соф’я Уладзіміраўна Смірнова.

Творчасць

Свята-Петра-Паўлаўская царква ў Харкаве
Будынак Гродзенскага акруговага суда
Будынак Марыінскай жаночай гімназіі ў Гродне

Узнагароды

Адрасы

У Гродне на 1885 год жыў у Карэтным завулку ў доме Савашынскага[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 235 (руск.)
  2. Памятная книжка по Гродненской губернии на 1898 год. Стр. 30-31
  3. «Новый», Александровский, Алексеевский, Петровско-Николаевский, Piłsudskiego, «Стары» мост
  4. Александр Севенко. История 11-го военного городка в г. Гродно (руск.)
  5. СПИСОК гражданским чиновникам с показанием их местожительства (по 1-й части г. Гродно) на 1885 год (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Гродзенскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Гродзенскія губернскія інжынеры
Катэгорыя·Маскоўскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Уладзімірскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Праваслаўных могілках Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1822 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута грамадзянскіх інжынераў
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Харкаўскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў