wd wp Пошук:

Васіль Рыгоравіч Шапялевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шапялевіч.

Васіль Рыгоравіч Шапяле́віч (нар. 19 студзеня 1947, в. Блужа, Пухавіцкі раён) — вучоны, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Правадзейны член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1994).

Біяграфія

Вучыўся ў Блужскай школе. З 1965 па 1970 гады вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на фізічным факультэце, які скончыў з адзнакай, і размеркаваны на працу ў БДУ.

З 1972 па 1975 гады вучыўся ў аспірантуры БДУ. У 1976 годзе абараніў дысертацыю «Даследаванне структуры і працэсаў пераносу ў вісмуце і яго сплавах пры пластычнай дэфармацыі» на спашуканне навуковай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.07 — фізіка цвёрдага цела.

У 1992 годзе абараніў дысертацыю «Мадыфікаванне структуры і ўласцівасцяў паўметалаў і іх сплаваў звышхуткай загартоўкай з расплаву» на навуковую ступень доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.07 — фізіка цвёрдага цела.

У 1994 годзе прысвоена званне прафесара.

Падрыхтаваў 13 кандыдатаў навук.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Блужскай школы
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Блужы