wd wp Пошук:

Васіль Пятровіч Севярдэнка

Васіль Пятровіч Севярдэ́нка[1][2] (14 студзеня 1904, Краматорск — 19 снежня 1978, Мінск) — вучоны ў галіне металургіі, доктар тэхнічных навук (1950), прафесар (1952), акадэмік Акадэміі навук БССР (1956), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1963). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

В. П. Севярдэнка нарадзіўся ў Краматорску (зараз у Данецкай вобласці Украіны). У 1924—1928 гг. працаваў машыністам і слесарам. У 1932 годзе скончыў Маскоўскі інстытут сталі, у якім працаваў у 1936—1941 і 1945—1951 гг. (асістэнт кафедры, дацэнт). У 1951—1957 гг. загадчык кафедрай, дэкан Маскоўскага інстытута металаў і золата. З 1957 па 1958 г. В. П. Севярдэнка ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР — дырэктар, загадчык лабараторыяй, старшы навуковы супрацоўнік-кансультант (з 1970 года). Адначасова ў 1957—1970 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай у Беларускім політэхнічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць

Вучонаму належаць працы ў галіне тэорыі пластычнай дэфармацыі і апрацоўкі металаў ціскам. Прапанаваў шэраг спосабаў апрацоўкі металаў з дапамогай ультрагуку. Распрацаваў метады гарачага гідрахімічнага выціскання, пракаткі лістоў з парашковых матэрыялаў.

Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 23 манаграфій і 2 падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў[3].

Сярод апублікаванага:

Узнагароды і прэміі

Памяць

Мемарыяльная дошка Васілю Севярдэнку

У Мінску на будынку Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі (дом № 10 па вуліцы Акадэміка Купрэвіча) у 1980 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[4].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14.
  2. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 655. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  3. Акадэмік СЕВЯРДЭНКА Васілій Пятровіч (руск.)  // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краматорску
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Вучоныя СССР
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Матэрыялазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі МІСіСа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі МІСіСа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску