wd wp Пошук:

Васіль Мікалаевіч Бяляўскі

Васіль Мікалаевіч Бяляўскі (18 сакавіка 1924, в. Крашына, Аршанскі раён — 30 красавіка 2008, Віцебск) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1970). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1942 года ваяваў у дзеючай арміі. З 1945 года працаваў ва ўстановах культуры і асветы, дзяржаўных установах: дырэктарам Багушэўскага раённага Дома культуры, настаўнікам сярэдняй школы ў гарадскім пасёлку Багушэўск Сенненскага раёна, дырэктарам кінатэатра Віцебскага праўлення кінафікацыі (1966—1969), дырэктарам віцебскіх мастацка-вытворчых майстэрняў Мастацкага фонда БССР (1969—1981).

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, трыма [[Медаль «За баявыя заслугі»|медалямі «За баявыя заслугі», медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і іншымі ўзнагародамі. Член Саюза мастакоў (1988).

Творчасць

Працаваў пераважна ў станковым жывапісе.

Сярод работ: тэматычныя кампазіцыі на тэмы Вялікай Айчыннай вайны «Агонь на сябе» (1974), «Месцы партызанскай славы» (1977), «Сустрэча воінаў Савецкай Арміі з партызанамі» (1980), «Курган партызанскай славы» (1981), «Раны зямлі» (1981), сучаснасці — «Меліяратары»(1971), «Начная змена» (1976); пейзажы «Залатая восень» (1973), «Лучоса» (1976), «Майскі снег» (1978), «Вясенні пейзаж» (1979), «Рэчка Ціхая» (1982), «Раніца» (1983), «Перад захадам» (1984), «Возера Вароны» (1984); партрэты «Партрэт брыгадзіра» (1970), «Партрэт Героя Сацыялістычнай Працы Г. Я. Рамчанкі» (1971), «Медсястра» (1973); Нацюрморты: «Асенні нацюрморт» (1982).

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе