wd wp Пошук:

Васіль Лаўрэнцьевіч Муха

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Муха. Васіль Лаўрэнцьевіч Муха (25 лютага 1889, Андрэеўка Рэчыцкага павета Мінскай губерні — 11 кастрычніка 1965) — беларускі дзеяч, левы сацыяліст-рэвалюцыянер.

Паходзіў з сялян. Скончыў Маладушскае народнае вучылішча (Рэчыцкі павет), школу тэлеграфістаў у Кранштаце. З 1910 года на Балтыйскім флоце, матрос. З сакавіка 1917 года член абласнога камітэта арміі, флоту і рабочых Фінляндыі. Удзельнік 3-га з’езда БСГ у кастрычніку 1917 года, быў абраны ў склад яе ЦК. Быў намеснікам старшыні з’езда воінаў-беларусаў Заходняга фронту (18—24 кастрычніка [31 кастрычніка — 6 лістапада] 1917), вылучаны кандыдатам ва Устаноўчы сход (як левы эсэр).

У лістападзе 1917 года ўвайшоў у склад Аблвыкамзаха, у снежні 1917 года камісар аддзела апекі СНК Заходняй вобласці і фронту. Дэлегат I Усебеларускага з’езда, у знак пратэсту супраць яго разгону пакінуў пасаду камісара.

З 1918 года ў Чырвонай Арміі, палітрук радыёсувязі 16-й арміі. У 1920—1954 гадах на савецкай і партыйнай рабоце ў БССР.

Бібліяграфія

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
Катэгорыя·Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе