wd wp Пошук:

Васіль Данілавіч Дружчыц

Васіль Данілавіч Дружчыц (Друшчыц) (27 студзеня (8 лютага) 1886, в. Блудзень, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер в. Першамайская, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 20 снежня 1937, Менск, НКУС) — беларускі гісторык.

Біяграфія

У 1901 скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, у 1907 — Літоўскую духоўную семінарыю (Вільня), у 1911 — Юр’еўскі (Тартускі) універсітэт. У 1911—1922 выкладаў гісторыю ў Вільні, Шаўлях, Рэчыцы, Бабруйску. Удзельнічаў у рабоце Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. З 1922 выкладчык, з 1927 — прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ. Адначасова з 1924 правадзейны член Інбелкульта; з 1927 — старшыня камісіі Інбелкульта па гісторыі гарадоў. З 1933 супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН, прафесар кафедры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытута імя Герцэна (Масква). Даследаваў беларускае сярэдявечча, магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, гісторыю кнігадрукавання. Арыштаваны 14 студзеня 1937. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 на расстрэл. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Іосіфам Валадзько, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і іншымі (усяго больш за 200 чалавек)

Рэабілітаваны 5 ліпеня 1958.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Памерлі 20 снежня
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне