wd wp Пошук:

Васіль Васілевіч Барысенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысенка. Васіль Васільевіч Барысенка (25 красавіка 1904, Барысаў, Мінская губерня — 26 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі савецкі літаратуразнаўца, крытык, педагог. Акадэмік АН БССР (1969; член-карэспандэнт з 1957), доктар філалагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1974). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1937)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 25 красавіка 1904 года ў Барысаве Мінскай губерні ў сям’і чыгуначніка.

Працоўны шлях пачаў чорнарабочым на чыгунцы. У 1924 годзе скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум. Два гады працаваў настаўнікам у пачатковай школе.

У 1929 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры пры Акадэміі навук Беларускай ССР (1929—1932).

У 1931—1941 і ў 1946—1966 гадах працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце. З 1932 года працаваў дэканам літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута. Адначасова старшы навуковы супрацоўнік, у 1937—1941 гады — дырэктар Інстытута літаратуры і мовы Акадэміі навук Беларускай ССР[1].

У час вайны служыў у дзеючай арміі ў якасці карэспандэнта армейскай газеты.

У 1946—1973 гады — дырэктар, з 1973 года — старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР[2].

Навуковая дзейнасць

Вывучаў пытанні тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, праблемы тэксталогіі беларускай літаратуры, выступаў як літаратурны крытык, даследаваў творчасць Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, В. Дуніна-Марцінкевіча, П. Труса, Т. Шаўчэнкі[1].

Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1932 года.

Аўтар артыкулаў «Т. Р. Шаўчэнка і беларуская літаратура», «Шаўчэнкаўскія матывы ў творчасці Янкі Купалы» (абедзве — 1939), «Тарас Шаўчэнка і Янка Купала» (1940), «Тарас Шаўчэнка» (1962) і іншыя.

Ад Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР выступаў з вітальнай прамовай на юбілейнай 10-й навуковай Шаўчэнкаўскай канферэнцыі (1961).

Бібліяграфія

Аўтар больш за 70 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку 2 манаграфій:

Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), складальнікаў зборнікаў «Беларуская дакастрычніцкая проза» (1965), «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1967), а таксама навуковых дапаможнікаў (суаўтар В. У. Івашын) для 8 класа «Беларуская літаратура» (1959—1978, 19 выданняў), хрэстаматыі для 10 класа «Родная літаратура» (14-е выд., 1961)[1].

Адзін з укладальнікаў і рэдактараў навукова каментаваных акадэмічных выданняў збору твораў класікаў беларускай літаратуры — В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, М. Багдановіча, К. Чорнага.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Борисенко Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с.
  2. Васіль Барысенка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 49—50.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Беларусісты
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі