У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маркс.
Васіль Аскаравіч Маркс (18 мая 1898, Харкаў — 19 кастрычніка 1980) — беларускі вучоны ў галіне артапедыі і траўматалогіі. Доктар медыцынскіх навук, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, прафесар.
Скончыў Харкаўскае рэальнае вучылішча, Харкаўскі ўніверсітэт ў 1921 годзе і Харкаўскі медычны інстытут у 1926 годзе.
Працаваў у Харкаўскай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, загадчыкам кафедры артапедыі і траўматалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (1953—1978)[1].