wd wp Пошук:

Васіль Аляксандравіч Князеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Князеў.

Васіль Аляксандравіч Князеў (19201968) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Васіль Князеў нарадзіўся 9 студзеня 1920 г. у г. п. Бобр (цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы і школы фабрычна-заводскага вучнёўства(руск.) бел. працаваў слесарам-аўтаматчыкам на вагонарамонтным пункце станцыі «Віцебск». Скончыў аэраклуб. У 1938 годзе Князеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і курсы камандзіраў звенняў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, ужо на другі дзень вайны збіў свой першы самалёт[1].

Да чэрвеня 1943 года старшы лейтэнант Васіль Князеў камандаваў эскадрылляй 88-га знішчальнага авіяпалка(руск.) бел. 229-й знішчальнай авіядывізіі 4-й паветранай арміі(руск.) бел. Паўночна-Каўказскага фронту(руск.) бел.. Да таго часу ён здзейсніў 576 баявых вылетаў, прыняў удзел у 122 паветраных баях, збіўшы 11 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 9 — у складзе групы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» старэйшы лейтэнант Васіль Князеў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1146[1].

Усяго ж да канца вайны Князеў здзейсніў рэкордную колькасць баявых вылетаў сярод савецкіх лётчыкаў-знішчальнікаў — 1088. Ён прыняў удзел у 139 паветраных баях, збіўшы 18 варожых самалётаў асабіста і 11 у групе. Пасля заканчэння вайны Князеў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. У 1962 годзе ў званні палкоўніка Князеў быў звольнены ў запас. Жыў у Адэсе. Памёр 22 ліпеня 1968 года, пахаваны ў Адэсе[1].

Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі[1].

У гонар Князева названая вуліца ў Віцебску[1]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Васіль Аляксандравіч Князеў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Адэсе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Кітайска-савецкая дружба»
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабры
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Памерлі ў Адэсе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Удзельнікі вызвалення Магілёва
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза