wd wp Пошук:

Васіль Ігнацьевіч Сцяпура

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сцяпура. Васіль Ігнацьевіч Сцяпура (нар. 6 лютага 1952, Раманавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач.

Працоўную дзейнасць пачаў ветэрынарным фельчарам Любчанскага ветэрынарнага ўчастка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў ветэрынарным фельчарам саўгаса «Парэчча», галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Горка», старшынёй калгаса «1 Мая» Дзятлаўскага раёна. Займаў пасады старшыні Воранаўскага райвыканкама, першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Пашаны, шасцю юбілейнымі медалямі, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старшыні Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў