wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Шаладонаў

Васі́ль Іва́навіч Шаладо́наў (10 ліпеня 1948, в. Граб’ё Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, БССР — 1 сакавіка 2007, Мінск) — былы Генеральны пракурор Беларусі, дзяржаўны саветнік юстыцыі 2-га класа, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь[1].

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1966 годзе на нафта-і газаздабыўных прадпрыемствах Мазыра і Рэчыцы. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта працаваў у органах пракуратуры, быў сакратаром Лоеўскага раённага камітэта ЛКСМ Беларусі, пасля гэтага зноў у органах пракуратуры. У верасні 1978 быў прызначаны Добрушскім міжраённым пракурорам, а ў красавіку 1983 — Рэчыцкім міжраённым пракурорам.

У 1984 годзе быў прызначаны першым намеснікам пракурора Гомельскай вобласці.

У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам БССР, затым намеснікам Старшыні Вярхоўнага Савета БССР. У часы жнівеньскага путча, у інтерв’ю радыё, выступіў у падтрымку путчыстаў.

23 снежня 1992 года быў абраны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.[2]

18 мая 1995 года выйшаў у адстаўку.[3]

Літаратура

Зноскі

  1. http://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10943 Архівавана 2 красавіка 2015. // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь(руск.)
  2. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 1992 года № 2062-XII «Аб абранні Шаладонава В. І. Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь»
  3. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 1996 года № 93-XIII «Аб вызваленні Шаладонава В. І. ад пасады Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь»
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акцябрскім раёне
Катэгорыя·Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь